forever_live: (E8)
2016-06-20 10:21 am

Першыя 40 гадоў

Першыя 40 гадоў праведзеныя (на заслужаны адпачынак) амаль псьпяхова. Домікі там, дрэвы, поўны камплект :)
forever_live: (E8)
2015-08-24 12:46 pm

(no subject)

І коратка пра галоўнае:

Мацьвей Сяргеевіч: 3490, 53
forever_live: (E8)
2014-05-02 04:35 pm

Адкрыцьцё малінаўскага гета

Нешта адкрытая частка праспекта выглядае пабітай жыцьцём, як куры пасьля веснавой лінькі. Зэканомілі на аздабленьні?
forever_live: (E8)
2014-03-05 01:58 pm

Тыгры паўсюль

Я так разумею, што 70 гадоў таму "Тыгры" на Украіну прыязджалі з захаду, а сёлета - з усходу?

https://www.youtube.com/watch?v=sRHTuWyrw8U

массированно начали применяться со сражения и взятия Харькова в феврале—марте 1943 года
forever_live: (E8)
2013-06-21 09:06 pm

Дзякуй-37

Усім, хто павіншаваў, дзякуй :)
forever_live: (Default)
2013-01-01 02:45 am

NY2013

Ну, паехалі. Хай год новы будзе не горш за папярэдні, у якім хаця былі страты, былі і файныя здабыткі.

PS А ЖЖ, здаецца, ўжо амаль не тармозіць :)
forever_live: (Default)
2012-05-19 12:10 pm

Гэта залежнасьць?

Загаловак "Над Нараччу чорна ад камароў" прачытаў як "чорна ад каментароў". Ці прыйшоў час лячыцца ад чытаньня абмеркаваньняў пад артыкуламі?
forever_live: (Default)
2012-03-25 05:21 pm

І зноў 25

Адзначаць Дзень Волі, стварэньне БНР можна. Сьвяткаваць -- не. Як можна сьвяткаваць тое, чаго няма?
forever_live: (Default)
2011-12-31 11:52 pm

З надыходзячым 2012-м!

Хай ва ўсіх сяброў наступны год будзе лепшым за папярэдні!

Можа, гэты журнал і не дасягнуў нейкай мэты, але ж пакуль існуе, таму трэба абнавіць :)

Посьпехаў у наступным годзе!
forever_live: (Default)
2011-07-26 12:13 pm

З навінаў імпартазамяшчэньня

Назіраньне: бераг Беразіны засіджаны "аўтатурыстамі". Здаецца, што ўсе, хто ў мінулым сезоне наведвалі Крым ці Турцыю, цяпер сядзяць са сваімі нованабытымі 4WD дома.
forever_live: (Default)
2011-07-03 12:15 am

Хавайся ў бульбу

Хто куды, а я на рэчку, ў лес.

PS Падумалася, што ўсе метады негвалтоўнага супраціву зводзяцца, па сутнасьці, да выхаду на бераг ракі ды чаканьня.

PPS Апошні, хто ад'язжае, адключае сьвятло і інтэрнэт.
forever_live: (Default)
2011-06-17 02:12 pm

Ні пра што

Гэты ЖЖ існуе таму, што існуе.

ЗЫ Ўвогуле, нашым вялікім FM-радыёстанцыям даўно варта ў сваіх "навінах" сэкцыю "курсы валют НБ" перайменаваць у "хвілінка гумару". А тое, што зараз, кажуць, ідзе па ўсіх каналах, у "Смехапанараму".
forever_live: (Default)
2011-04-04 08:39 pm

Найлепшы тэлевізар вытворчасьці "Гарызонту" --

гэта мікрахвалёўка.

Да чаго гэта я? На дадзены момант дзейсным спосабам адзьдзячыць рэжыму за 19 сьнежня ёсьць байкот - эканамічны. Па магчымасьці не карыстацца прадуктамі ды паслугамі дзяржаўных ды калядзяржаўных кампаніяў. Чым больш у нейкай арганізацыі дзяржаўная доля, тым менш прывабнай будзе яе прадукцыя ды тавары. Карысьць такіх дзеяньняў можна назіраць на прыкладзе няўдзелу ў карыстаньні прадукцыяй НБРБ. Галоўнае, сёньня электарат старанна прытрымліваецца той жа пазыцыі, і гэты трэнд трэба ўсімі сіламі падтрымліваць. Панікуй@дэвальвуй!

Дарэчы, хто можа ацаніць долі ўласнасьці нашых аўтазапраўшчыкаў? Пажадана, са спасылкамі.
forever_live: (Default)
2011-03-17 08:36 am

100500

Пасьля апошняга падвышэньня коштаў на паліва новы зручны "круглы лік" пры запраўцы -- 33.5 літра.
forever_live: (Default)
2011-01-20 08:11 am
forever_live: (Default)
2011-01-19 06:35 pm

(no subject)

А нашто на вуліцах чэргі як у маўзалей?
forever_live: (Default)
2011-01-13 11:53 pm

Віншую ўсіх, хто пасьпяхова перажыў ...

... гэтыя сезонныя навагоднія сьвяты.

І сябра [livejournal.com profile] begemotv2718 асабіста з днём народзінаў!
forever_live: (Default)
2010-12-19 07:06 pm

Макулатурный марафон

Надпіс на дзьвярах школы выбарчага ўчастку: "Макулатурный марафон продолжается". Вельмі шчыра, ящетаю як я лічу.

PS Зьвіняйце, фотак няма.