forever_live: (Default)
Калі ўзброіцца спеціяльнай праграмай — каштуе каля $90, — падключыць свой тэлефон да камп'ютара і патэлефанаваць "ахвяры", дастаткова трох хвілін гутаркі, каб праграма перапісала дадзеныя чужой SIM-карты. З таго часу вы — двайнік, які можа праслухоўваць размовы і чытаць смс-паведамленні.
Наша Ніва, 2 снежня 2009
Канечне, вядома, што мабільная сувязь, у тым ліку GSM, па арганізацыі безабаронная супраць законнага жаданьня спецслужбаў паслухаць прыватныя размовы. А як шырока разумеецца слова "законны" ў гэтай дзяржаве усе ведаюць. Гэта тое, з чым аператары мабільнай сувязі ды распрацоўшчыкі абсталяваньня павінны зьмірыцца, бо ва ўсіх краінах манапольныя АЗГ прымаюць падобныя пастановы для праслухоўваньня. Але ж ня трэба быць геніем у электроніцы, каб зразумець, што сыстэмы з такімі дзіркамі ў бяспецы, з магчымасьцю атрыманьня кантролю над чужым абсталяваньнем адвольнай пэрсонай, проста не будуць у камерцыйнай эксплуатацыі. За пратаколамі GSM вядома некалькі праблемаў, але яны эксплюатуюцца толькі з дапамогай абсталяваньня, якое каштуе трохі больш за $90, і патрабуе некаторых арганізацыйных высілкаў, якія таксама каштуюць не адну чалавека-гадзіну.
ЗЫ Можа, аўтар артыкула згадзіцца на пары на тыя ж $90, што ён зможа падключыцца да пазначаннага мной майго нумара тэлефона? Ці хаця б, у наступных нумарах сумленна прызнае, што напісаў лухту?
ЗЗЫ А лінкаў на артыкул няма, у электронную вэрсію сайта яго, напэўна, не зьмясьцілі.
forever_live: (Default)
Ніколі ніводная дыктатура яшчэ не вырашала праблемаў, якія ляжалі перад краінай і нацыяй у момант прыходу да ўлады дыктатара. Ніколі ніводная дыктатура яшчэ не вырашала праблемаў, якія ляжалі перад краінай і нацыяй у момант прыходу да ўлады дыктатара.


Здаецца, НН вырашылі паціху перавесьці на іншы правапіс - учора палова галоўнай старонцы сайту была на таракамаўцы часткова на наркамаўцы. Прычым правапіс адрозьніваўся ў загалоўках ды тэксьце.
forever_live: (Default)
Наша Ніва прапануе абмяркоўваць ды спрачацца з артыкуламі "аглядальніка газэты" Віталя Тараса.
Але пытаньне таго, згодны ты з пазыцыяй аўтара, ці не, робяцца няважнымі, калі разумееш, што аўтар настолькі павярхова падышоў да матэрыялу, што нават не валодае тымі фактамі, якімі абгрунтоўвае сваю пазыцыю.
Такое уражаньне, што хутка настане той час, калі Якубовіч з саўбелкай будзе цікавейшым за НН. І гэта ня будзе заслугай Якубовіча.

Пэрлы ад Тараса ў НН:

"У ангельскай мове, як вядома, усяго дваццаць чатыры літары..."

"... на ўсёй постсавецкай прасторы займаюцца цяпер выключна зборкай кампутараў, а ня іх вытворчасьцю ці праграмным забесьпячэньнем."

Дарэчы, і жарт пра электрыфікацыю за савецкім часам гучаў нашмат больш вытанчана, чым тое, што прывёў Тарас. Калі ён чуў толькі свой варыянт, то шмат згубіў, хаця савецкага мінулага ў яго было, здаецца, болей, чым у мяне.

Але ёсьць яшчэ варыянт разьвіцьця падзеяў — будзем чытаць у НН Якубовіча. І гэта ўжо ня будучыня - гэта рэальнасьць. А ён там "паліць", гэта факт. Як і ў папярэдніх інтэрвію розным выданьням. Няўжо зьбіраецца адабраць кавалачак славы ў Фядуты? Мне яны падаюцца нечым падобнымі.

Дык ці не хаваецца д'ябал у дэталях?
forever_live: (Default)
Пасьля таго, як НН надрукавала малюначак-жарт з "катом да Вінчы", зь цярплівасьцю чакаю чаго-небудзь такога ж сьвежага.
Напрыклад, анекдот пра "курочку-Рябу".

PS Гэта толькі я не магу знайсьці "жарты" з папяровага выданьня на сайце?

Profile

forever_live: (Default)
forever_live

June 2016

S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19 202122232425
2627282930  

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 27th, 2017 12:51 pm
Powered by Dreamwidth Studios