forever_live: (Default)
Даўно так не забаўляла чытаньне афіцыйных мануалаў па праграмаваньні:

The Scope Resolution Operator (also called Paamayim Nekudotayim) or in simpler terms, the double colon, is a token that allows access to static, constant, and overridden members or methods of a class.

...

Paamayim Nekudotayim would, at first, seem like a strange choice for naming a double-colon. However, while writing the Zend Engine 0.5 (which powers PHP 3), that's what the Zend team decided to call it. It actually does mean double-colon - in Hebrew!

Цяпер разумела, што PHP таксама прыдумаў ZOG з мэтай захопу сьвету.
forever_live: (Default)
Эх, да чаго ж дайшоў дэкаданс Юнікс-сістэм: цяпер амаль кожны лох кухарка хто першы раз бачыць FreeBSD, можа паставіць яе без памылак. У віртуальнай машыне на сэрвэры.
forever_live: (Default)
typedef char ARR100[100];

bool IsIdioticCompiler(int i,ARR100 a)
{
    int j;
    ARR100 b;
    if ( ( sizeof(i) == sizeof(j) ) && ( sizeof(a) != sizeof (b) ) )
    {
        cerr << "Yes, it's idiotic language design"<<endl;
        return true;
    }
    else
    {
        cout << "Yes, this is fine"<<endl;
        return false;
    }
}


Ці вартая жыцьця мова праграмаваньня, у якой гэтая функцыя вяртае "true"?
forever_live: (Default)
Усе жадаюць смачна есьці, прыстойна апранацца, і г.д. Увогуле - добра зарабляць.
І праграмеры не выключэньне.
Адны прыдумляюць для гэтага новыя цікавыя ды патрэбныя рэчы. А іншыя спрабуюць паставіць канкурэнтаў па-за законам.
Зручны метад - патэнтаваньне алгарытмаў.

Азнаёмцеся, спадарства, што вы не зможаце рабіць без дазволу адной вялікай карпарацыі. Канешне, калі гэтая фігня будзе працаваць у нас:

Сьціскаць тэкставыя файлы
Паказваць манахромныя карцінкі на каляровым экране
Паказваць літары на графічным экране
Адладжваць праграмы

І яшчэ шмат чаго цікавага ці ня вельмі. Хто ня верыць, можа азнаёміцца зь невялічкай вытрымкай вось тут: http://lpf.ai.mit.edu/Patents/abstracts/495506

Profile

forever_live: (Default)
forever_live

June 2016

S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19 202122232425
2627282930  

Syndicate

RSS Atom

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 27th, 2017 12:51 pm
Powered by Dreamwidth Studios