forever_live: (Default)
З часам гледзячы на дзівосы Сусьвету перастаеш зьдзіўляцца настолькі, што жаданьнне падзяліцца з сябрамі ў ЖЖ чарговым цікавым фактам узьнікае ўсё радзей.

Але ж блін. Рэпартаж пра васьмінога-прарока на Эўраньюз у асноўным блёку навінаў -- гэта ж ні ў якую футбольную браму ня лезе. Сьвет звар'яцеў канчаткова?


PS Хаця уважлівае сачэньне за дзецюкамі, асноўны занятак якіх -- пхаць мячык ужо само тягне на вар'яцтва, але ж яго можна хаця б зразумець.

PPS Усім цікавага прагляду, не забудзьцеся набыць папкорн і піва. Васьміног прадказаў цяжкую перамогу Гішпаніі.
forever_live: (Default)
По данным службы “Евробарометр”, 83% европейцев считают экологичность важным фактором при покупке товара.

Дарэчы, а вы ведаеце, калі ў Расеі будзе месяц "Мочь"?
forever_live: (Default)
Цяпер расейская служба Эўраньюзу спрабуе запэўніць гледачоў, што СССР не далучаўся да ўдзелу ў вайне ў 39-м годзе.
Утром 1 сентября 1939 года войска вермахта начали наступление по всей германо-польской границе и уже через неделю были на подступах к Варшаве. А за неделю до вторжения – 23 августа – был подписан “пакт Молотова-Риббентропа”, или Договор о ненападении между СССР и Германией, который позволил Советскому Союзу на 2 года отсрочить вступление в войну.

Нават я быў зьдзіўлены, што 58% жыхароў Расеі, гэтак сама як і ў савецкія часы, лічаць, што вайна пачалася ў 1941 годзе. Бо, навучаўшыся ў савецкай школе, ведаў, калі пачалася другая сусьветная, і чым яна адрозьнівалася ад "великой отечественной". А палякі ў сваім польскім радыё зноў брэшуць перабольшваюць. Аднак, яны, напэўна маюць рацыю ў тым, што "Вынікі дасьледаваньняў не выпадковыя. У камуністычным мінулым менавіта гэтак расейцы вучылі ў школе, гэтак было напісана ў падручніках па гісторыі." А журналізды Эўраньюз уваходзяць у тыя 58%. Пуцін можа імі ганарыцца.
forever_live: (Default)
Сябры, хто б давёў расейскай службе Эўраньюз, што сымбаль "/", які выкарыстоўваецца ў лінках, называецца "слэш", а не "обратный слэш".
forever_live: (Default)
Расейскую рэдакцыю Эўраньюз – разагнаць. Хай вяртаюцца на канал "Расея", ім там самае месца. У ранішнім рэпартажы дыктарка два разы яўна вымавіла сабж. Чакаем яшчэ Эво Чавеса.
forever_live: (Default)
Euronews ужо другі тыдзень паказвае кошт на платыну роўным $1/oz. Спадарства, дзе б прыкупіць грамаў 300? Хочацца патраціць даляраў дзесяць на нешта незвычайнае.
Page generated Sep. 24th, 2017 10:19 am
Powered by Dreamwidth Studios