Nov. 1st, 2007

forever_live: (Default)
Яны што, зусім з глузду паз'яжджалі?

Каб не перайсці ў ЧУП – развод з жонкай і шлюб з супрацоўніцай
http://www.belradio.fm/by/283/reports/9934/


Берасцейскі прадпрымальнік Сяргей вымушаны развесціся з жонкай і ажаніцца з супрацоўніцай свайго прадпрыемства, каб захаваць бізнэс

- Нічога страшнага не адбылося, – непахісна гаворыць пра развод цяпер ужо былая жонка Ганна. – Мы не будзем рэгістраваць унітарнае прадпрыемства. Падлічылі, што з нашымі відамі дзейнасці гэта зусім непатрэбная стратная рэч. І так працуем шмат, а атрымоўваем з кожным годам усе менш.
Цікава, як яны дадумаліся распавесьці пра намер здзейсьніць злачынства на ўсю краіну?

Яшчэ аджог Крыжаноўскі. Здаецца, уладам перасталі патрабавацца ягоныя паслугі – Зімоўскі з таварышамі жартуюць лепш.

Крыжаноўскі ледзь не пазбавіўся свайго тэатра з-за ЧУПа
http://www.belradio.fm/by/283/reports/9950/


Двое яго акцёраў пакінулі тэатр гумару “Хрыстафор”, калі даведаліся, на якіх умовах будуць працаваць ІП пасля Новага года. А сам Яўген Крыжаноўскі вырашыў пабрацца гомасэксуальным шлюбам і ўсынавіць свайго калегу. Не атрымалася…

Еўрарадыё расказала гісторыю: брэсцкі прадпрымальнік скасаваў шлюб са сваёй жонкай, каб ажаніцца з супрацоўніцай і зберагчы свой бізнэс. Мы вырашылі адшукаць яшчэ некалькі абсурдных выпадкаў, калі ІП робяць усё магчымае, каб збегчы ад ЧУПаў.

Яўген Крыжаноўскі звярнуўся ў пачатку года ў адзін сталічны ЗАГС з своеасаблівай просьбай: зарэгістраваць фіктыўны гомасэксуальны шлюб з сваім калегам і дазволіць усынавіць артыста “Хрыстафора”. Яму адмовілі і прапанавалі больш не дурыць галаву ні сабе, ні людзям. Але яму не смешна.

Яўген Крыжаноўскі: Калі мы дазналіся, што ў ІП могуць працаваць толькі блізкія людзі, нават не ведалі, што рабіць. Магчыма, што ў сферы гандлю могуць працаваць родныя, але як быць з тэатрам? Тэатр – гэта індывідуальнасць, тым больш гумарыстычны. Ні мае старэнькія бацькі, ні малодзенькая жонка, ні мае дзеці не могуць стаць артыстамі гумарыстычнага тэатра. Таму і было прынята такое абсурднае рашэнне.

У Цэнтры ўсынаўлення Еўрарадыё расказалі, што паводле закону ўсынаўляць можна толькі да 18 гадоў. Таму з Новага года артыст будзе лічыцца адзіным работнікам тэатра, а іншым “хрыстафораўцам” ён прапанаваў працаваць на добраахвотнай аснове. Двое не згадзіліся і пакінулі тэатр.

Profile

forever_live: (Default)
forever_live

June 2016

S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19 202122232425
2627282930  

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Oct. 19th, 2017 03:21 am
Powered by Dreamwidth Studios